Л.Круглік. Вершы
Паважаныя сябры, рада сустрэчы з вамі. Крыху пра сабе. На цяперашні час я ўжо ветэран адукацыі. Творчасцю займаюся з дзяцінства, але сур’ёзна пачала падыходзіць да сваіх вершаў з 1992 года.
На сённяшні дзень маю чатыры асабістых паэтычых зборнікі і дванаццаць калектыўных, у якія ўвайшлі мае вершы. Пішу на розныя тэмы і на дзвюх мовах. Спрабую выкарыстовываць розныя формы вершаскладання.
Член СПБ Беларусі, ветэран адукацыі
Круглік Людміла Уладзіміраўна,
г. Дзяржынск, Мінская вобласць
Малітва маці
Спачываюць гукі, цьмяна ў хаце,
Лапы звесіў з лавы шэры кот.
У куце малітву шэпча маці,
Каб жылося дзецям без турбот.
Каб не ведалі ніколі стомы,
І здароўя пасылаў ім Бог,
Каб заўжды вярталіся дадому
І з вялікіх, і з цяжкіх дарог.
Лашчыць позіркам ікону маці
З думкай: “Дзе дачушка? Дзе сынок?”
Каб сумленне з іх ніхто не страціў
У жыццё зрабіўшы першы крок.
У куце малітву шэпча маці,
Каб жылося дзецям без турбот.
Цішыня наўкол і змрочна ў хаце,
Толькі ў сне варкоча шэры кот.
Люблю восень…
Люблю я восень – лістапады,
Жыллё шукае павучок.
І сонца на сцяжынкі сада
Яшчэ загляне на часок.
Люблю калі свавольнік-вецер
Лістоту гоніць між дарог,
І цмяны з прахалодай вечар
Расой кладзецца на парог.
Калі плыве па паднядессі
Птушыны развітальны клін,
І чырванее ў сонным лесе
Каліна – лета напамін.
Калі дажджы складаюць гамы,
Апошні ліст на сцежку лёг…
Няма ў душы ніякай драмы,
Блукае сэрца між дарог.
Люблю разважліваю восень
За фарбы, цішыню і сум,
Яна між волі мне прыносіць
Натхненне і імкненне дум.
Надыход ночы
Схавала сонца за пагорак
Апошні залаты прамень.
Кладзецца ціхі надвячорак,
Спякоту адаганяе ў цень.
Сціхаюць спраў руплівых гукі,
Крадзецца змрок, як шэры кот,
І ночь да долу цягне рукі,
Адзначыўшы свой надыход.
Адчыніць куфар свой багаты –
І месяц зазірне праз плот,
Рассыпле жоўтыя зярняты,
Якія не злічыць за год.
Замкнула сонца ў хаце дзверы,
Схаваўшы сонечны прамень.
І ноч пануе ў сонным скверы.
Накрыла клапатлівы дзень.
Куток зямлі
Куток зямлі – навек адзіны,
Глядзіцца ў рэчку вяз стары,
Дзе час заводзіць успаміны
І плача філін у бары.
Куток зямлі, дзе б’е крыніца
Жыццестваральнай чысцінёй.
Яна ніколі не зрадніцца
З падманам, брудам і хлуснёй.
Зямля, дзе бусел ладзіць гнёзды
І збажыны пах духмяны,
Дзе сонца лашчыць ранак росны
Насустрач новае вясны.
З табой душою назаўсёды
У час спакою і трывог,
Тут карані вякоў і роду
І хата, дзе рыпіць парог…
Таполя
Калісьці пасадзілі ў полі,
Пачаўшы тым цудоўны парк,
Зусім маленькую таполю,
Каб людзі помнілі ў вяках
Князёў магутных Радзівілаў,
Іх карані вяльможны род.
Расла таполя і карміла
Яе зямля ад года ў год.
Туды мы бегалі малымі
І вымяралі шыр і рост…
Гады па свеце неслі міма
Сцяжынак, дзе пачаўся лёс.
Вярнулася і вось я дома,
Іду ізноў наведаць парк.
І да таполі шлях знаёмы…
Яе няма. Бывае так –
Скрадзе былую асалоду
Жыццё, адлічваючы дні.
Ды застаецца памяць роду
І дзеці – нашы карані.
А на тым месцы зноў на волю
Праб’ецца парастак малы
Прадоўжыць новая таполя
Сляды былога на зямлі.
Дуб і сасна
На шляху ад Нясвіжа да Мінску
Ёсць прыгожы пагорак лясны,
Як юнак да каханае, блізка
Прытуляўся там дуб да сасны.
Ён магутнай сваёй галавою
Засланяў у спякотныя дні,
Зберагала імглістая хвоя
Ад марозу яго карані.
Не мінаў таго месца ніводны,
Прыпыняўся і крочыў туды,
Дзе красою здзіўляў цуд прыродны
Чалавека. Міналі гады…
Ды здараецца рознае ў свеце –
Лёс у дрэў, як у добрых людзей.
Пазайздросціў іх шчасцейку вецер
І прынёс на плячах сухавей.
Захварэў без вады дуб магутны,
Адарваўся апошні лісток…
Паміраў ад хваробы марудна,
І, нарэшце, вясною засох.
І ад думак цяжкіх, адзіноты
Асыпала хваінкі сасна.
І не радаваў дожджык вільготны,
Што дарыла ёй шчодра вясна.
Так шкада таго цуда прыроды,
Што не змог зберагчы чалавек.
Дрэўцы нашы – жывыя істоты
На зямлі могуць жыць з веку ў век.
Востраў слёз
Рака Няміга, востраў слёз,
Каплічка, а на ёй распяцце,
Там моліць сына Боска маці –
Вясною, летам і ў мароз.
Рака Няміга, востраў слёз…
Аўганістан – герояў лёс
Гучыць не скончанаю песняй,
Ніхто з іх болей не ўскрэсне,
Не пойдзе ў поле на пакос.
Аўганістан – герояў лёс…
Не шкадаваў свінец жыцця
Хлапцоў чарнявых, рудых, русых,
Сыноў Расеі, Беларусі …
Каменны саван – забыццё.
Не шкадаваў свінец жыццё.
А над гарою чорны дым…
Ляціць па небе грузам “дзвесце”,
Дамоў да матухны, нявесты,
Ваяр бязвусы, малады.
А над гарою чорны дым…
Айчыны лепшыя сыны.
Сябры збяруцца ля магілаў
І пойдуць горкія ўспаміны
Чужой, бязлітаснай вайны.
Айчыны лепшыя сыны.
Рака Няміга, востраў слёз.
Там ля каплічкі да распяцця
Звяртаецца з малітвай маці
За сына ў лютаўскі мароз.
Рака Няміга, востраў слёз…
Крынічка
Дзе мінулых гадоў сустрэчы
Камяні зберагаюць заўжды,
Падстаўляе гара свае плечы
Кроплям чыстай крынічнай вады.
А яны з асалодай вялікай
Звонкім спевам чаруюць яе.
Там губляе ў золоце блікаў
Сонца з радасцю промні свае.
А крынічка без суму і гора –
Па каменням у хвалі ракі,
Каб заўжды зелянелі прасторы,
І жыццё зберагала вякі.
Падыйду да сцюдзёнай крыніцы
Па сцяжынцы, дзе продкі ішлі.
Каб яе чысцінёй наталіцца,
Што жыве ў нетрах маці-зямлі
Восход
Ещё туман скрывает плечи
И косы ивы у пруда,
Но меркнут в небе звёзды-свечи,
Слегка волнуется вода.
И разливается румянцем.
Светлеет медленно Восток,
И свет зари на бледном глянце
Уже зажёг свой огонёк.
Царит повсюду пробужденье:
И разных звуков полон лес,
О, чудо! Ветра дуновенье –
Туман, куда-то вдруг исчез.
И солнце ласковой рукою
Открыло миру новый день.
Теченье жизни беспокоя,
Изгнало сон, тоску и лень.
И одарило вмиг улыбкой
Цветы, деревья и траву.
И рожки, выставив улитка
Шепнула миру: «Я живу».
Родина…
Поля золотые, где синь васильков,
До боли знакомые с детства,
Где свежестью дышит вода родников
И можно душой отогреться.
Надёжным щитом был родительский кров,
Как кроны дубов-исполинов,
Где мама меня понимала без слов,
И ветер гулял по равнинам.
Судьба увлекала по тропам крутым
К развилкам раздумий, тревоги,
Но нити незримые через мосты
Вели по знакомой дороге…
Поля золотые, и синь васильков,
Где можно душой отогреться,
Глубинные тайны живых родников
Земли вековое наследство.
Первый мартовский день…
В первый мартовский день весны
Колыбельную пела метель,
Над землёй снег завёл карусель,
Навевая вечные сны.
Не на шутку злится зима,
Хлопья белые, словно цветы…
Только это пока что мечты,
И вокруг кружит кутерьма.
Верю, скоро, как и всегда,
Ждать осталось совсем не много,
Побегут ручьи по дорогам,
Окропит река берега.
Дочь любви оденет венок
Из цветов и яркого света.
Согревая душу поэта,
Улыбнётся ясный денёк.
Шаловливый новый листок,
Вечной жизни земной творенье,
Начиная путь возрожденья,
Озорно покажет глазок.
……………………………
А пока весна между строк…
Землёй обручена…
Стихия моря, ширь небес
Меня влечёт неодолимо.
А на Земле прохладный лес
И сумрак ночи молчаливый.
В морской стихии столько сил,
Спокойствия и буйной страсти.
Глядишь, и, словно, отломил
Кусочек радости и счастья.
А купол неба в стае птиц,
Где вдохновение, надежды.
И отблески ночных зарниц
Рождают мыслей взлёт мятежный.
Люблю я в море окунуть
Свои невзгоды и печали,
Со звёздами на млечный путь
Подняться следом за мечтами.
А на земле мои друзья,
Успехи, радости, тревоги.
Тропа судьбы, и жизнь моя –
Учитель ласковый и строгий.
О берег плещется волна.
Стою в раздумье у причала.
С Землёю я обручена
Следов оставлено немало.
Подарит небо звездопад,
И море вспенится волнами…
И всё ж милей тропинка в сад,
Где годы говорят с мечтами…