Прамова пра мову (Міжнародны Дзень роднай мовы)

Паводле статыстыкі ЮНЕСКА, беларуская мова — другая па мілагучнасці пасля італьянскай.

Пра гэта нагадаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.

Падчас тэматычнага мерапрыемства ў штаб-кватэры ЮНЕСКА пры ўдзеле кіраўніцтва і супрацоўнікаў сакратарыята арганізацыі ішла гаворка пра захаванне і развіццё моўнай разнастайнасці ў свеце на сучасным этапе і падыходаў да гэтага актуальнага пытання. Калі ЮНЕСКА абвяшчала Міжнародны дзень роднай мовы, галоўнай мэтай было дзейнічаць у інтарэсах культурнай разнастайнасці і шматмоўя.

«Якасць адукацыі, мовавыкладання і вынікі навучання» — так акрэсліла тэму сёлетняга Міжнароднага дня роднай мовы генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава, адзначыўшы неабходнасць заахвочвання шырокага выкарыстання роднай мовы ў педагагічным працэсе, а таксама ў справе папулярызацыі і захавання розных моў.

На думку Паўла Латушкі, сярод асноўных мэт дзейнасці ЮНЕСКА немалаважнае месца належыць моўнай праблематыцы, бо мова — адзін з найбольш эфектыўных сродкаў захавання і развіцця сусветнай матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, а распаўсюджванне родных моў спрыяе павышэнню ўзроўню адукаванасці.

Дана ХОДНІЧ

ЛіМ №8, 2016

Мерапрыемствы нашага аддзялення з нагоды Дня роднай мовы – у галерэі Мінскага абласнога аддзянення Саюза пісьменнікаў Беларусі

sm_full (2)

sm_full

DSC_0242

DSC_0206

12715221_141978959522887_5670765698560473839_n

KODAK Digital Still Camera KODAK Digital Still Camera

869sXWk_v1Y xigteJIoBc8

SAMSUNG CAMERA PICTURES SAMSUNG CAMERA PICTURES SAMSUNG CAMERA PICTURES