Share the post "Штогадовы сход"
Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас на сход членаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, які адбудзецца ў Мінску 25 лютага 2016 года ў Доме журналіста (вул.Сурганава, 48 а).
Пачатак мерапрыемства ў 12.00. Рэгістрацыя – з 11 гадзін.
На сходзе будуць падведзены вынікі творчай і фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацыі за 2015 год, прапанаваны для зацвярджэння план асноўных мерапрыемстваў на 2016, разгледжаны іншыя пытанні.
Просім Вас мець з сабою фінансавыя сродкі для здачы членскіх узносаў у памеры 210.000 рублёў, і, калі гэта неабходна, ліквідаваць запазычанасць.
З павагай,
старшыня Мінскага абласнога аддзялення
ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» А. М. Карлюкевіч
Share the post "Штогадовы сход"