“Зорны” тыдзень Кастуся Цыбульскага

Мінулыя дні былі адзначаны для паэта-песенніка Кастуся Цыбульскага шэрагам творчых падзей. Ветэран органаў унутраных спраў, падпалкоўнік у адстаўцы – ён стаў адным з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу мастацкай самадзейнасці Дэпартамента аховы Міністэрства унутраных спраў. А яшчэ песні ў выкананні аўтара прагучалі са сцэны сталічнага Палацу ветэранаў пад час святочнага канцэрту “Бегут года, как с гор вода”.

Канстанцін Пятровіч у чарговы раз пацвердзіў сваё амплуа таленавітага паэта і адметнага спевака.

Прэс-служба МАА СПБ