Фантастыка і рэальнасць у творах Генадзя Аўласенкі

16 кастрычніка 2025 года ў 15:00 у Мінскай абаласнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна па вул. Гікалы, 4 (другі паверх, выставачная зала) адбудзецца літаратурная сустрэча «Фантастыка і рэальнасць у творах Генадзя Аўласенкі», прысвечаная 70-гадоваму юбілею пісьменніка.

Генадзь Пятровіч Аўласенка – празаік, паэт, драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар папулярных твораў для дарослых і дзяцей. Асаблівым попытам у чытачоў карыстаюцца яго казачныя аповесці пра Васю Лайдачкіна, кнігі для дзяцей «Як зубраня “Зубраня” наведала», «Ключ, які нічога не адмыкае», «Казкі дзядулі Дняпра», «Удивительные приключения маленького Ветерка из Вентилятора» і многія іншыя. Таксама чытачы добра ведаюць фантастычныя аповесці Генадзя Аўласенкі «Переступив черту» і «Разрешите стать вашим слугой», раманы «Пещера», «Золотые пески забвения» і іншыя.

У межах творчай сустрэчы пісьменнік раскажа пра свой жыццёвы і творчы шлях,  пазнаёміць з новымі творамі і адкажа на пытанні аўдыторыі. Удзельнікамі мерапрыемства стануць калегі па пяру з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікі выдавецтва «Беларусь» і іншыя цікавыя госці.

Запрашаем усіх жадаючых! Уваход вольны!

Крыніца: Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна