Кніга аб памятных мясцінах Мінска прэзентавана ў Нацыянальнай бібліятэцы

7 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі “Минск помнит: вечная память и слава героям” вядомага беларускага журналіста, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Алены Харашэвіч.

Кніга з’яўляецца сістэматызаваным выданнем, у якім сабраны матэрыялы аб памятных месцах беларускай сталіцы, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта мемарыялы, абеліскі, стэлы, воінскія пахаванні, памятныя знакі, мемарыяльныя дошкі, манументы воінскай славы і вуліцы, названыя ў гонар герояў, якія здзейснілі подзвіг падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках сустрэчы госці змаглі задаць пытанні, а таксама падпісаць кнігу ў аўтара.

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі