З мінулага ў будучыню: пісьменнікі пра вайну
У канферэнц-зале Лядовага палацу г. Маладзечна адбылася творчая сустрэча са старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаікам Леанідам Крываносам і намеснікам старшыні, паэтам Рагнедам Малахоўскім. Мерапрыемства пад назвай “З мінулага ў будучыню: пісьменнікі пра вайну” было арганізавана Маладзечанскай раённай арганізацыяй “Белая Русь” для моладзі і актывістаў.
Леанід Міхайлавіч і Рагнед Юр’евіч распавялі пра кнігі пісьменнікаў аддзялення на ваенную тэматыку, прэзентавалі калектыўныя зборнікі “Званоў перазвон”, “Радзімы песенныя сцежкі”, “У іх жыцці была вайна”, чыталі ўласныя творы. Галоўнай думкай, якую данеслі аўтары да моладзі, стала важнасць захавання гістарычнай праўды і недапушчальнасць перапісвання гісторыі. Сустрэча прайшла ў фармаце жывога дыялогу. Маладыя людзі задавалі пытанні пра творчасць, літаратурны працэс у нашай краіне, складанасці працы з ваеннай тэмай і пра тое, як данесці праўду пра вайну да маладога пакалення. Напрыканцы самым актыўным слухачам былі падораны зборнікі “У іх жыцці была вайна” і аўтарскія кнігі.