Сямідзесяцігадовы юбілей адзначае пісьменнік Аркадзь Жураўлёў!
Празаік, гумарыст, казачнік. З-пад пяра творцы выйшла шмат аповесцей, апавяданняў, навел, эсэ, гумарыстычных зборнікаў, казак, якія знайшлі і працягваюць знаходзіць сваіх чытачоў.
Аркадзя Трафімавіча ведаюць як цікавага і самабытнага чалавека з багатым жыццёвым вопытам. Трапныя назіранні за жыццём дапамагаюць пісьменніку знаходзіць цікавы матэрыял для сваіх мастацкіх твораў.
Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць Аркадзя Жураўлёва з гэтым значным юбілеем. Жадаем моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму і бадзёрага творчага настрою!
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л.М. Крыванос