Віншуем Аляксандра Медзяльцова!
Значны юбілей – 75-годдзе з дня нараджэння – адзначае барысаўскі пісьменнік Аляксандр Медзяльцоў.
Гісторык па адукацыі, ён шмат гадоў працаваў у школьных установах, мясцовых органах дзяржаўнага кіравання г. Барысава. З цягам часу пачаў друкавацца ў перыёдыцы. Асноўная тэматыка яго літаратурных і публіцыстычных твораў – гісторыка-краязнаўчая. Аляксандр Фёдаравіч з’яўляецца аўтарам шэрагу кніг і гісторыка-публіцыстычных твораў, надрукаваных у беларускіх і расійскіх выдавецтвах. Для напісання твораў пісьменнік выкарыстоўвае архіўныя дакументы, успаміны удзельнікаў тых ці іншых падзей. Ён перакананы, што “мінулае не павінна быць забыта”.
Калегі па пяру жадаюць юбіляру моцнага здароўя, дабрабыту, творчага настрою і новых літаратурных дасягненняў.
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л. М. Крыванос