Віншуем Алену Стэльмах з надыходзячым юбілеем!

Паважаная Алена Анатольеўна!

Пісьменнікі Міншчыны шчыра і сардэчна віншуюць Вас з надыходзячай юбілейнай датай, якую вы адзначаеце 20 ліпеня – 60-годдзем з дня нараджэння!

Ваша імя – пісьменніка і журналіста – добра вядома ў айчынным культурным асяроддзі. На высокай пасадзе першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі вы робіце шмат для папулярызацыі сучаснай літаратуры і арганізацыі штодзённай дзейнасці нашага грамадскага аб’яднання. Секцыя дзіцячай літаратуры, якую вы ўзначальваеце, уносіць значны ўклад у агульны літаратурны працэс і выхаванне моладзі.

Вы з’яўляецеся аўтарам шматлікіх дзіцячых кніг, якія запатрабаваныя сярод чытачоў. А ваша грамадская дзейнасць, творчыя дасягненні і мастацка-публіцыстычныя праекты па праву адзначаны высокімі, у тым ліку дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Жадаем вам, паважаная Алена Анатольеўна, моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму і бадзёрага творчага настрою!

 

З павагай,

Савет, старшыня Мінскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

Л.М. Крыванос