“Лета з добрай кнігай” – у Дорах

10 ліпеня ў межах рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай” Дорскім сельскім домам культуры была арганізавана сустрэча “Вершы з глыбіні душы” з паэтэсай Наталляй Жызнеўскай. На мерапрыемства завіталі дзеці з выхаваўча-аздараўленчага лагера “Сонейка” Дорскай сярэдняй школы Валожынскага раёна. Наталля Васільеўна распавяла прысутным пра сваю творчасць, прачытала вершы пра родны край, мясцовую прыроду і азнаёмліла з казкамі пра сяброўства. 

ы-служба МАА СПБ