Віншуем з перамогай!

Пісьменнікі з Мінскага абласнога аддзялення СПБ сталі пераможцамі VІІІ міжнароднага літаратурна-музычнага фестываля нацыянальных культур Беларусі і Расіі. У намінацыі “Дэкламацыя” першае месца заняла паэтэса і дзіцячая пісьменніца Лёля Багдановіч, у намінацыі “Аўтарская песня” першае месца атрымаў паэт-песеннік Кастусь Цыбульскі.

Пісьменнікі Міншчыны шчыра віншуюць калег з высокай ацэнкай іх творчасці.

Прэс-служба МАА СПБ