Празаіку і публіцысту Аляксандру Бычкоўскаму – 50!
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе з юбілеем празаіка Аляксандра Аляксандравіча Бычкоўскага!
Багаты творчы лёс Аляксандра Аляксандравіча змяшчае не толькі пісьменніцкую, але і журналісцкую дзейнасць. Закончыўшы факультет журналістыкі БДУ, ён зараз працуе намеснікам галоўнага рэдактара раённай газеты “Бярэзінская панарама”. Тым не менш, мастацкая проза займае ў яго жыцці значнае месца. Першую сваю кнігу “Анамалія” пісьменнік выдаў у 2012 годзе, затым былі: “У пошуку шчасця”, “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры”, “Ацалелы, або вясёлыя хаўтуры”. Камічнае і драматычнае вельмі арыгінальна спалучаюцца ў творах Аляксандра Бычкоўскага і прывабліваюць шматлікіх чытачоў.
Моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, творчага настрою жадаем нашаму юбіляру. Няхай натхненне будзе верным спадарожнікам на яго жыццёвым шляху!
Савет МАА СПБ

















