Сустрэчы Галіны Нічыпаровіч
Адбыліся сустрэчы з пісьменніцай Галінай Нічыпаровіч у дзіцячай бібліятэцы г. Узда з вучнямі 1 класа школы № 2 ім. К.Крапівы і з вучнямі пачатковых класаў гімназіі. Школьнікі слухалі вершы, адгадвалі загадкі, былі уважлівымі і актыўнымі. Як адзначылі настаўнікі, такія сустрэчы дапамагаюць дзецям зразумець значэнне друкаванага слова. Цікавыя цёплыя сустрэчы пакінулі станоўчыя эмоцыі.
Прэс-служба МАА СПБ