Выйшаў даведнік “Кнігі пісьменнікаў Міншчыны – 2024”

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі падрыхтавала і выдала чарговы даведнік аб кнігах пісьменнікаў Міншчыны, якія пабачылі свет у 2024 годзе. Праект рэалізуецца ў мэтах папулярызацыі творчасці літаратараў прысталічнага рэгіёну.

У даведнік увайшла інфармацыя пра кнігі, выдадзеныя рознымі выдавецтвамі, а таксама пра электронныя выданні, размешчаныя на сайце арганізацыі maaspb.by. Даведнік стаў адметным ілюстрацыйным дадаткам да вынікаў творчай дзейнасці пісьменнікаў Міншчыны ў мінулым годзе.

Прэс-служба МАА СПБ