У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца творчая сустрэча з Віктарам Кунцэвічам
Share the post "У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца творчая сустрэча з Віктарам Кунцэвічам"
Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае акунуцца
ў таямнічы свет мастацкага слова. 21 лістапада 2024 года а 16-й гадзіне ў Выставачным копмлексе, пам.104 (1-шы паверх) адбудзецца другая сустрэча ў межах цыкла «Літаратурны алімп Беларусі» з лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Віктарам Кунцэвічам.
Мы ўсе паэты ў свеце гэтым,
Калі сябе лічыць сусветам.
Калі глядзець на белы свет
Праз свой маленечкі сусвет
І пакідаць ад думак след.
Віктар Іванавіч ужо пакінуў значны след у беларускай літаратуры.
Ён вядомы паэт, празаік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аляксея Пысіна Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2024 за лепшую кнігу прозы. За высокія дасягненні ў літаратурнай дзейнасці ўзнагароджаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру».
Віктар Кунцэвіч аўтар кніг: «Зваротныя масты» (1996), «Горкая спакуса» (1999), «Одинокий дождь» (2005), «Гул у звоне» (2010), «Крылья ливня» (2015), «Калі чужая душа – твая» (2023). Піша, як бачна, на беларускай і рускай мовах. Аўтар разважае не толькі пра асабісты лёс, а яшчэ па-філасофску асэнсоўвае ролю чалавека на гэтым свеце, яго адказнасць за стан усяго жывога на зямлі.
Падчас сустрэчы пісьменнік распавядзе пра свой шлях у літаратуру, крыніцы натхнення, вытокі таленту, пра герояў сваіх твораў і іх прататыпаў. Пазнаёміць гасцей з лепшымі паэтычнымі і празаічнымі радкамі і вобразамі, выпісанымі шчырым, даверлівым і адкрытым сэрцам.
Арганізатары: Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80