У памяць пра Анатоля Смалянку
Мінула дзесяць гадоў, як пайшоў з жыцця таленавіты журналіст, празаік, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Смалянка.
Анатоль Уладзіміравіч амаль усё сваё жыццё прысвяціў ваеннай журналістыцы і літаратурнай творчасці. Дзіця вайны – ён у многіх сваіх аповесцях і апавяданнях раскрыў жахі ваеннага ліхалецця. Яго творы пранізаны не толькі болем выпрабаванняў, але і высокімі пачуццямі патрыятызму галоўных герояў, любоўю да Радзімы, роднага краю. Як, напрыклад, аповесці-успаміны “Мы не покорились”, “Не покриви душой” і іншыя. Шмат твораў пісьменніка прысвечана каханню: “Трагедия счастья” “Пустельга”, “Душевная гармония”, “Все возрасты покорны”. Пра сваю малую радзіму, землякоў, нашых сучаснікаў распавядаюць раманы “День и вся жизнь”, “Подари аиста”. Пісьменнік пакінуў пасля сябе вялікую творчую спадчыну.
Анатоль Уладзіміравіч Смалянка – былы палкоўнік, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, лаўрэат літаратурнай прэміі Мінскага аблвыканкама. А яшчэ ён быў мудрым калегам, настаўнікам для творчай моладзі, паслядоўным і прынцыповым грамадзянінам у адстойванні агульначалавечых ідэалаў.
З нагоды і ў памяць аб пісьменніку ў філіяле сталічнай бібліятэкі № 3 імя У. Маякоўскага дзякуючы намаганням бібліятэкара ўстановы Таццяны Каленік адкрыта інфармацыйна-пазнавальная выстаўка, прысвечаная Анатолю Смалянку.
Прэс-служба МАА СПБ