Улада Собалева
Нарадзілася ў Мінску ў сям’і пісьменніцы Ганны Собалевай. Сярэднюю адукацыю атрымала ў гімназіі № 24 і ўжо ў юным узросце спрабавала складаць першыя аповесці і апавяданні. У 14 гадоў напісала свой першы раман. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.
Дэбют у літаратуры адбыўся ў 2011 годзе, калі ў выдавецтве «Эксмо» выйшла першая кніга « Смерть в черном конвертике».
Працавала перакладчыкам, а таксама была рэдактарам беларускага выдання пра здаровы лад жыцця.
Уладай Собалевай напісана некалькі дзясяткаў кніг, сярод якіх найбольш папулярнымі сталі «Свет мой, зеркальце, соври!», «Улыбнитесь, в вас стреляют», «Магнолия мадам Бовари», «Предсказания покойника».
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2025).


















