Віншуем!
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе салігарчаніна Фёдара Фёдаравіча Гурыновіча з прысуджэннем яму Нацыянальнай літаратурнай прэміі за 2023 год у намінацыі “Лепшы твор паэзіі”.
Нацыянальнай прэміі ўдастоілася кніга Фёдара Гурыновіча “Паляўнічая паэма”. Паэма напісана на дзвюх мовах: беларускай і рускай. Гэта гімн не толькі паляванню, але і цудоўнай беларускай прыродзе.
Калегі па пяру жадаюць аўтару добрага здароўя, цікавых творчых задумак і абавязковага іх увасаблення ў новых кнігах.
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Леанід Крыванос