У Віктара Кажуры 65-гадовы юбілей!
Сёння адзначае свой 65-гадовы юбілей дзіцячы пісьменнік, вядомы на Міншчыне педагог Віктар Віктаравіч Кажура. Яго праца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры цесна звязана з літаратурнай творчасцю. Віктар Віктаравіч – лаўрэат прэміі Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асобы ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў і студэнтаў, лаўрэат літаратурнай прэміі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Яго пяру належаць кнігі “Азбукоўнік”, “І загучала слова” “З легендаў і міфаў: Героі беларускай міфалогіі”, “З легендаў і казак: Маленькая энцыклапедыя беларускай міфалогіі”, “Энцыклапедыя юнага натураліста” і іншыя.
Жадаем юбіляру моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і творчага натхнення!
Старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л.М. Крыванос