Увага! Конкурс літаратурных крыжаванак
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з РВУ “Культура і мастацтва” і Саюзам пісьменнікаў Беларусі абвяшчаюць рэспубліканскі конкурс літаратурных крыжаванак
“Нельга забыць: вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці і моладзь ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Канкурсантам прапануецца актывізаваць свой інтэлектуальна-творчы патэнцыял і паспаборнічаць у стварэнні змястоўных, арыгінальных крыжаванак на тэму ваеннага мінулага нашай краіны і яго адлюстравання ў літаратурнай спадчыне беларускіх пісьменнікаў. Пераможцы атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі ад арганізатараў конкурса, лепшыя крыжаванкі будуць размешчаны ў газеце “Культура” РВУ “Культура і мастацтва”. Конкурс праводзіцца з 1 красавіка па 10 чэрвеня 2024 года. Заяўкі на удзел разам з творчымі работамі дасылаюцца на адрас bellitmuzej.proekty@gmail.com. Даведкі: +375 (17) 395-44-47.
ПАЛАЖЭННЕ аб Рэспубліканскім конкурсе літаратурных крыжаванак