Наталля Жылевіч
Жылевіч Наталля Фадзееўна нарадзілася 4 жніўня 1970 г. у в. Каліварыя Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Запур’еўскай школы значную частку жыцця прысвяціла працы ў сферах адукацыі і культуры. З 2021 года – кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага калектыву “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры. Неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і падзякамі Мінаблвыканкама і Валожынскага райвыканкама.
Вершы друкаваліся ў газетах «Працоўная слава», «Мінская праўда», «Настаўніцкая газета», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе “Полымя”, а таксама ў шматлікіх калектыўных зборніках. Аўтар зборніка вершаў “На беразе мараў” (2024).