І слова роднае гучала…
У клубе “Рытм” Уздзенскага каледжа прайшлі квэст-гульня і гутарка з нагоды Дня роднай мовы.
Да навучэнцаў завіталі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса. Юнакі і дзяўчаты з розных груп, курсаў даведаліся пра тое, што ёсць такая дата ў календары, як Дзень роднай мовы, які адзначаецца ў розных краінах свету.
Удзельнікам мерапрыемства падказалі якія слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі паспрыяюць хутчэйшаму засаваенню беларускай мовы. Да паслуг чытачоў таксама багаты выбар мастацкай літаратуры нашых класікаў і пісьменнікаў-сучаснікаў, у тым ліку і шасці членаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія жывуць на Уздзеншчыне. Пішуць на роднай мове і перадаюць юным і дарослым чытачам асалоду ад карыстання мовай бацькоў Віктар Сабалеўскі, Галіна Нічыпаровіч, Зоя Калкоўская, Таццяна Цехнебедзіна, Дзмітрый Вінаградаў. З цікавасцю хлопцы і дзяўчаты паўдзельнічалі ў квэст-гульні “Знайдзі адпаведнік” – неабходна было адшукаць рускамоўны аналаг адметным беларускім словам ці словазлучэнням, якія не так часта ўжываюцца, але маюць нацыянальны каларыт.
Прэс-служба МАА СПБ