Выйшаў даведнік “Кнігі пісьменнікаў Міншчыны – 2023”

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з абласной бібліятэкай імя А.С. Пушкіна падрыхтавала і выдала даведнік аб кнігах пісьменнікаў Міншчыны, якія пабачылі свет у 2023 годзе. Праект рэалізаваны ў мэтах папулярызацыі творчасці літаратараў праз бібліятэчныя сеткі вобласці.

У даведнік увайшла інфармацыя пра шэсцьдзясят кніг, выдадзеных рознымі выдавецтвамі, а таксама пра дзесяць электронных выданняў, размешчаных на сайце арганізацыі maaspb.by. Даведнік стаў чарговым крокам у падрыхтоўцы да справаздачнага сходу аддзялення, які адбудзецца 14 лютага.

Прэс-служба МАА СПБ