Аб’яўлены пераможцы!
Рашэннем Мінаблвыканкама ад 15 снежня 2023 года лаўрэатамі літаратурнай прэміі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за 2021 – 2022 гг. сталі наступныя пісьменнікі Міншчыны:
У намінацыі “Проза” – Карнаухава Ірына Аляксандраўна – за кнігу “Необычно-обычные истории”;
У намінацыі “Паэзія” – Цанунін Уладзімір Яфімавіч – за зборнік вершаў “Каму патрэбна памяць аб вайне” і Цвірко Таццяна Канстанцінаўна – за зборнік “Вершам прарасту…”;
У намінацыі “Публіцыстыка” – Жукаў Павел Сямёнавіч – за кнігу “Тут земля такая”;
У намінацыі “Мастацкі пераклад, літаратурная крытыка” – Хазянін Аляксандр Аляксандравіч – за зборнік літаратуразнаўчых матэрыялаў “Светлыя прамені”;
У намінацыі “Дзіцячая і юнацкая літаратура” – Жураўлёў Аркадзь Трафімавіч – за кнігу казак “Чароўныя словы”.
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе сваіх калег з высокай ацэнкай іх творчасці!
Прэс-служба МАА СПБ