Лета з добрай кнігай: “Любі і шануй свой родны край”
15 чэрвеня, у рамках акцыі “Лета з добрай кнігай”, адбылася літаратурная сустрэча паэтэсы, члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Жызнеўскай з вучнямі Пугачоўскай сярэдняй школы Валожынскага раёна, якія наведваюць летні аздараўленчы лагер.
Падчас мерапрыемства Наталля Васільеўна прачытала маленькім слухачам свае новыя дзіцячыя творы: вершы і казкі.
Дзеці былі прыемна ўраджаныя пачутым – слухалі з захапленням, а затым дзяліліся сваімі думкамі і цікавымі гісторыямі.
Сустрэча прайшла на хвалях аптымізму і добрых узаемных пажаданняў.
Прэс-служба МАА СПБ