Светлай памяці паэта Аляксандра Барадача

Пасля працяглай і цяжкай хваробы пайшоў з жыцця паэт Аляксандр Аляксандравіч Барадач.

Амаль увесь свой жыццёвы шлях ён прысвяціў працы па абароне правапарадку і заканадаўства. Працаваў следчым пракуратуры, старшынёй народнага суда, у службе кантролю пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Пакінуў адметны след і ў літаратуры. З-пад пяра Аляксандра Аляксандравіча ў розны час выйшлі зборнікі паэзіі «Меланхолия», «Прозрение», «Decorum», «Лекарство от страха» і іншыя. Ён быў актыўным членам абласнога аддзялення СПБ з 2006 года.

Калегі па пяру смуткуюць па заўчаснай страце, выказваюць словы спачування і падтрымкі родным, блізкім, сябрам нябожчыка.

 

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі