Пагранічнікам – пра пагранічнікаў

Напрыканцы мінулага тыдня 5-6 красавіка старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос і яго калега – старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Таццяна Дземідовіч па запрашэнні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту прынялі ўдзел у вучэбна-метадычным зборы са службовымі асобамі сацыякультурнай і аркестравай службы органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемствы праводзіліся на базе Брэсцкай пагранічнай групы імя Ф.Э. Дзяржынскага і на музейных пляцоўках мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”. Леанід Крыванос правёў заняткі перад удзельнікамі збораў пра асвятленне героікі пагранічнай службы ў айчыннай літаратуры. Таццяна Дземідовіч падзялілася вопытам практыкі творчага ўзаемадзеяння рэгіянальнай пісьменніцкай арганізацыі і літаратараў Брэстчыны з мясцовымі тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі пагранічнай службы. Выступоўцы адказалі на ўзніклыя пытанні.

Па заканчэнні збора для ўсіх удзельнікаў была праведзена цікавая і пазнавальная экскурсія па Брэсцкай крэпасці.

 

Прэс-служба МАА СПБ