Віншуем Эсміру Ісмаілаву з юбілеем!
4 красавіка адзначае свой першы сур’ёзны юбілей Эсміра Рызванаўна Ісмаілава – дзіцячая пісьменніца і кулінарны блогер, член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Калегі па пяру шчыра віншуюць пісьменніцу з 40-годдзем. Моцнага вам здароўя, шаноўная Эсміра Рызванаўна, жыццёвага і творчага даўгалецця, новых здабыткаў на высакароднай літаратурнай ніве, чытацкай увагі!