Таццяне Цехнебедзінай – 60!
Калегі з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра і сардэчна віншуюць Цехнебедзіну Таццяну Віктараўну з 60-гадовым юбілеем!
Таццяна Віктараўна з’яўляецца адметным літаратарам сярод сучасных пісьменнікаў Уздзеншчыны. Яна разнастайны ў творчасці чалавек – празаік, паэтэса. Свае творы адрасуе і дзецям.
Жадаем нашаму літаратару моцнага здароўя, творчага натхнення і дабрабыту!
З павагай,
старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. М. Крыванос