Пісьменніку з Пухавіччыны Уладзіміру Рунцэвічу – 70!
Літаратурная супольнасць Міншчыны шчыра і сардэчна віншуе Рунцэвіча Уладзіміра Міхайлавіча з юбілеем!
Свой літаратурны шлях Уладзімір Міхайлавіч пачынаў з удзелу ў раённым літаб’яднанні, потым працягнуў яго ў абласным народным клубе паэтаў і кампазітараў “Жывіца”. У 1997 годзе пабачыў свет яго першы паэтычны зборнік “Голас чалавека на зямлі”. У 2015 годзе паэт быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, дзе паспяхова працягвае працаваць на літаратурнай ніве.
Калегі з Мінскага абласнога аддзялення жадаюць Уладзіміру Міхайлавічу моцнага здароўя, творчага натхнення і дабрабыту!
З павагай,
старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. М. Крыванос