Сустрэча на ўсе 100! Анлайн

Клецкая гімназія даўно цесна супрацоўнічае са сваёй зямлячкай, членам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццянай Цвірко. У межах праекта “Сустрэча на ўсе 100!” для піянераў гімназіі  Таццяна Канстанцінаўна правяла мерапрыемства анлайн. Навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіяй Т. Цвірко, слухалі яе вершы пра Радзіму і родны горад Клецк. Гімназісты вывучылі і прыгожа дэкламавалі вершы са зборнікаў “Ясачка долі маёй” і “І толькі май іх не забудзе”. Яркай атрымалася “Музычная паўза”. Прагучалі песні, напісаныя на вершаы Таццяны Канстанцінаўны ў аўтарскім выкананні і ў выкананні дзіцячага гурта “Сузор’е” пад кіраўніцтвам С. Галубкова. Мерапрыемства вельмі спадабалася піянерам гімназіі і пакінула незабыўныя ўражанні. Падобныя анлайн-сустрэчы з Таццянай Цвірко адбыліся і ва ўстановах адукацыі “Янавіцкая сярэдняя школа” і “Заастравецкая сярэдняя школа” Клецкага раёна.

Прэс-служба МАА СПБ