Творчыя сустрэчы Галіны Нічыпаровіч

 

 

 

 

 

 

 

21 лютага адбылася сустрэча пісьменніцы Галіны Нічыпаровіч з вучнямі Нёманскай СШ Уздзенскага раёна. На ёй прысутнічалі вучні 5-10 класаў. Школьнікі чыталі вершы на роднай мове, правялі празентацыю маляваных картак у гонар беларускай мовы, за што былі ўзнагароджаны дыпломамі. З задавальненнем дзеці паслухалі вершы сваёй зямлячкі. Цікавая, цёплая сустрэча пакінула станоўчыя эмоцыі.

23 лютага пісьменніца працягнула сваю творчую вандроўку і сустрэлася  з выхаванцамі  дзіцячага садка «Вясёлка» г. Узда. Маленькія беларусы дзяліліся сваім пазнаннем роднай мовы, з цікавасцю слухалі вершы, загадкі, казкі Галіны Нічыпаровіч. Напрыканцы Галіна Міхайлаўна падарыла свае кніжкі дзецям.

 

Прэс-служба МАА СПБ