Пра службу Радзіме і адданасць роднаму слову
23 лютага ў сталічнай сярэдняй школе № 46 адбылася творчая літаратурна-музычная імпрэза вядомага паэта-песенніка, члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Кастуся Цыбульскага.
Сустрэча была прысвечана Дню роднай мовы і Дню абаронцы айчыны. Пісьменнік – ветэран праваахоўных органаў і аўтар шматлікіх песень, расказаў вучням старэйшых класаў і настаўнікам пра сваю службу, творчы і жыццёвы шлях, раскрыў некаторыя аўтарскія таямніцы стварэння песень. Размову ўпрыгожыла выкананне ім сваіх патрыятычных і лірычных паэтычна-музычных твораў.
Прэс-служба МАА СПБ