Сустрэча з пісьменнікамі-землякамі

У канферэнц-зале Бярэзінскай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася сустрэча вучняў Бярэзінскай гімназіі з пісьменнікамі-землякамі: Вольгай Рацэвіч, Аляксандрам Бычкоўскім і Таццянай Каленік.

Гутарка атрымалася змястоўнай, Вольга Рацэвіч распавяла пра літаратурны часопіс “Маладосць”, у якім з’яўляецца галоўным рэдактарам, Аляксандр Бычкоўскі расказаў дзецям байкі і агучыў некалькі ўласных казак, Таццяна Каленік пазнаёміла прысутных з крыніцамі натхнення уласнай творчасці, поўнай глыбокіх пачуццяў і сэнсу. Было шмат цікавага, вучні задавалі пытанні, госці ахвотна на іх адказвалі.

Варта дадаць, што сустрэча адбылася ў рамках святкавання Дня роднай мовы.

Фота Алены ГРОМАВАЙ

Крыніца: Бярэзінская панарама