Слуцк: літаратурна-музычная сустрэча ў культурнай сталіцы года — 2023

У Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы адбылася літаратурна-музычная сустрэча «Беларускія пісьменнікі: з першых вуснаў» з паэтам, членам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганнай Міклашэвіч.

Сустрэча з паэтычным словам і музыкай прайшла ў межах рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года”. Ганна Міклашэвіч рассказала пра свой жыццёвы шлях і творчую дзейнасць, адказала на шматлікія пытанні і чытала свае вершы. Цудоўным дапаўненнем да паэзіі была музыка. У выкананні Міхаіла Вітко, настаўніка Грэскай сярэдняй школы, гучала аўтарская песня, а таксама песні на вершы настаўніка Ганны Міклашэвіч — паэта Міколы Шабовіча. Зборнікі і публікацыі ў літаратурных часопісах былі прадстаўлены на выставе “Паэтычная споведзь Ганны Міклашэвіч”.

 

Прэс-служба МАА СПБ