Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Лёля БАГДАНОВІЧ. Жалоба Хатыні
Share the post "Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Лёля БАГДАНОВІЧ. Жалоба Хатыні"
Як напамін ахвяр вайны,
Ў каторай кожны трэці згінуў,
Галосяць на зямлі званы
Пад Мінскам, у нямой Хатыні.
Ці ж згодныя былі гарэць
Іх сэрцы ў полымі страшэнным?!
Хацелі жыць і шчасце мець
І сустракаць вясны натхненне…
Саджаць сады і агарод,
Вітаць усмешкай захад, золак,
Каб дзён круціўся калаўрот
Напевам ліўняў і вясёлак.
Узводзіць дахі новых хат,
Увосень святкаваць дажынкі.
…Ды вёсак спаленых набат
Спраўляе на ўвесь свет памінкі.