Наталля Голубева – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь!
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2023 года № 34 члену Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Голубевай прысвоена ганаровае званне – заслужаны дзеяч культуры.
Наталля Аляксандраўна – кандыдат гістарычных навук, вядомы ў краіне сцэнарыст. Яна з’яўляецца аўтарам шматлікіх гісторыка-дакументальных тэлевізійных фільмаў. З-пад пяра пісьменніцы выйшлі раманы «Камея «Салидат», «Кирилл Мазуров. О чём молчало время…», «Надежда Грекова. Михаил Малинин. Время помнить» і іншыя.
Калегі шчыра і сардэчна віншуюць Наталлю Голубеву з высокай узнагародай, жадаюць ёй моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму і творчага натхнення.
Прэс-служба МАА СПБ