Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Віктар КАЖУРА. ***Ад паразаў немец ашалелы…
Share the post "Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Віктар КАЖУРА. ***Ад паразаў немец ашалелы…"
Ад паразаў немец ашалелы:
Не шкадуе куль, снарадаў – азвярэлы.
І Краўчонкам* ён рыхтуе лёс Хатыні –
Знікне вёска, згінуць людзі – памяць згіне.
І па лесе, як скаціна, чарадою
Чалавек за чалавекам – ды з бядою.
Злева, справа – аўтаматы, аўтаматы…
А вяскоўцам: “Schneller, schweine!” – і да страты,
Ці хто чуе, ці ідзе на дапамогу?
А ці смерць касу рыхтуе на дарогу?
Ды пачулі плач хаўтурны партызаны,
Як маланкі, паласнулі па нязваных.
Дымам-полымем чужынцы адляцелі…
Так з бяды мае Краўчонкі ацалелі.
* – Краўчонкі – вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці.