Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Галіна НІЧЫПАРОВІЧ. Была вайна…
Share the post "Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Галіна НІЧЫПАРОВІЧ. Была вайна…"
Была вайна…
Пакуты, слёзы, страты…
И кожны трэці
Не прыйшоў дахаты.
Была вайна…
Мы знаем з успамінаў
Дзядоў, бацькоў,
Хто ў той вайне не згінуў,
Аб тых страшэнных днях –
Там смерць касіла.
Па сыне маці галасіла,
Бо на стале
Ляжала “пахаронка”,
А за акном
Спявалі птушкі звонка.
Вясна будзіла
Клейкія лісточкі.
Не дачакаўся хтосьці
Сына, дочкі,
І ўдовы маладыя гаравалі:
Недалюбілі, недацалавалі.
Была вайна…
Плыве набат Хатыні.
Была вайна…
І кроў у жылах стыне.