Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Леанід КРЫВАНОС. Хатынь
Share the post "Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Леанід КРЫВАНОС. Хатынь"
Званоў перазвон
Роўна праз паўхвіліны:
Дзынь-дзынь-дзынь…
Меладычна
Ён складае гадзіны
Чалавечага лёсу,
Душэўнага болю –
Напамін для нашчадкаў
Са звановага бою.
Дзынь-дзынь-дзынь,
Дзынь-дзынь-дзынь…
У паветранай плыні –
Беларускі набат
Па ахвярах Хатыні.