75-гадовы юбілей адзначае празаік і публіцыст Мікалай Смірноў!

 

Ваенная гісторыя і гісторыя органаў дзяржаўнай бяспекі сталі галоўнымі тэмамі ў творчасці Мікалая Іванавіча Смірнова. Здзіўляцца няма чаму: аўтар атрымаў ваенную адукацыю спачатку ў Мінскім сувораўскім вучылішчы, потым у Львоўскім вышэйшым ваенна-палітычным вучылішчы. Працаваў у Інстытуце нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Тых чытачоў, якія захапляюцца кнігамі ваеннай тэматыкі, несумненна ўражваюць творы М. Смірнова, таму што ён шырока выкарыстоўвае архіўныя дакументы, дзённікі, запісы, успаміны ўдзельнікаў тых падзей, пра якія піша. Прыклад таму яго кніжкі пра вядомага кіраўніка партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны Васіля Каржа “Ваcилий Мудрый” і іншыя. Дакументальна-мастацкія даследванні пра дзейнасць у тылу ворага пад час Вялікай Айчыннай вайны спецпадраздзяленняў органаў дзяржаўнай бяспекі.

Жадаем нашаму юбіляру моцнага здароўя, бадзёрасці духу, творчага натхнення і поспехаў ва ўсіх справах.

Старшыня

Мінскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

Л. М. Крыванос