75-гадовы юбілей адзначае лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Фёдар Гурыновіч!

Большую частку свайго жыцця Фёдар Фёдаравіч прысвяціў журналістскай працы, працаваў у перыядычных выданнях горада Салігорска. І ўвесь гэты час пісаў вершы, празаічныя творы.

Першы вершаваны зборнік “Хлеб і соль” Фёдара Гурыновіча ўбачыў свет у 1980 годзе. Цёплыя словы тады ў адрас маладога паэта выказалі Пімен Панчанка, Анатоль Вялюгін, Рыгор Барадулін. З таго часу выйшла больш за трыццаць зборнікаў паэзіі і прозы аўтара, у тым ліку кніжкі для дзяцей, якія знайшлі і працягваюць знаходзіць сваіх чытачоў. А за кнігу “Паляўнічая паэма” Фёдар Гурыновіч атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію.

Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць пісьменніка са значным жыццёвым юбілеем. Жадаем яму моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму, дабрабыту і творчага настрою!

Старшыня

Мінскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

Л.М. Крыванос