Культура і творчасць заўсёды побач
Ва Уздзенскім Палацы культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды свята работнікаў культуры. Дзясяткі таленавітых людзей, што працуюць у бібліятэках, музеях, дзіцячай школе мастацтваў, клубных і іншых установах раёна, атрымалі ўзнагароды абласнога, раённага, галіновага ўзроўняў. Сярод іншых была адзначана і плённая праца мясцовых пісьменнікаў, членаў раённага літаратурнага аб’яднання “Нёманец”. Прэс-служба МАА
Чытаць далей