З жыцця Валожыншчыны літаратурнай
У Валожыне прайшоў раённы літаратурны конкурс “Маладыя галасы”, які штогод ладзіцца па ініцыятыве мясцовага народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама. На суд журы было прадстаўлена некалькі дзесяткаў вершаў на беларускай і рускай мовах, якія разглядаліся ў намінацыях “Шляхамі Перамогі”, “Ганаруся, што я з Беларусі”, “Шчасця няма без кахання…” і “Уецца думак карагод”. Найбольш актыўны ўдзел у літаратурным спаборніцтве прынялі навучэнцы Ракаўскай сярэдняй школы.
Завяршальнай кропкай конкурсу стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў, якая адбылася 26 красавіка ў раённым цэнтры культуры. Свае ўзнагароды яны атрымалі з рук пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення СПБ Наталлі Жылевіч, Наталлі Жызнеўскай, Лідзіі Гардынец і іншых членаў журы.
Пад час цырымоніі са сцэны гучалі паэтычна-музычныя творы і членаў журы і канкурсантаў. А на яе завяршэнне ўсе, хто прысутнічаў на свяце, натхнёна і пранікнёна спявалі “Гімн Валожынскай зямлі”.
Прэс-служба МАА СПБ