Віншуем з юбілеем Галіну Нупрэйчык!

Свой 60-гадовы юбілей адзначае паэтэса з Клецку Галіна Нупрэйчык.

Нарадзілася ў вёсцы Туча Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Тучанскую сярэднюю школу і Слуцкае тэхнічнае вучылішча харчавікоў. Доўгі час працавала на прадпрыемстве ААТ “Клецкая крыначка”.

Вершы піша са школьных гадоў. Рэгулярна друкуецца на літаратурных старонках клецкай раённай газеты “Да новых перамог”. З’яўляецца ўдзельнікам раённага літаратурнага аб’яднання “Голас” пры рэдакцыі газеты і народнага калектыву аўтарскай песні і паэзіі “Жывіца” ДУ “МАЦНТ”.

Друкавалася ў калектыўных зборніках, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і інш. Аўтар кніг “Пясчынкі часу” (2011) і “Вясёлкі ў расінках” (2021).

Калегі па пяры жадаюць юбіляру моцнага здароўя, дабрабыту, творчага настрою і новых літаратурных дасягненняў.

 

Старшыня

Мінскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

Л.М. Крыванос