Валожынскія мы
У Валожынскім раённым цэнтры культуры адбылася юбілейная вечарына вядомага беларускага паэта, публіцыста і перакладчыка Віктара Шніпа. А ладзілі яе мясцовыя літаратары з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі пад началам Наталлі Жылевіч і ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”.
У сакавіку бягучага года Віктар Анатольевіч святкаваў 65-годдзе з дня нараджэння. Шырока адзначыўшы гэту падзею ў сталіцы, юбіляр, у чарговы раз, святкаваў свой юбілей сярод землякоў-валожынцаў. Сама назва імпрэзы, “Валожынскія мы”, падкрэсліла жыццёвыя і творчыя вытокі паэта, яго адданасць родным мясцінам, крыніцы натхнення аўтара для мноства вершаў, баладаў і дзённікавых раманаў.
На сустрэчу з славутым земляком прыйшло шмат гасцей, ад адданых прыхільнікаў яго творчасці да моладзі, якая ўпершыню знаёмілася з юбілярам і яго вершамі. Надзвычай цёпла, нават па-сямейнаму, ішла размова з паэтам. Прысутных, асабліва падлеткаў, кранала шчырасць з якой Віктар Анатольевіч расказваў пра цікавыя выпадкі свайго дзяцінства, пра першые спробы пяра, пра каханне і пра сямью.
Са сцэны глядзельнай залы гучалі вершы, як ў выкананні самога аўтара, так і іншых удзельнікаў мерапрыемства. А ў фае працавала выстава кніг юбіляра “Калі ты – паэт”. На прыканцы вечарыны каля яе стаяла вялікая чарга каб набыць кнігу і ўзяць аўтограф у аўтара, а яшчэ зрабіць на памяць з здымак з паэтам.
Прэс-служба МАА СПБ