Урокі мужнасці ва Уздзе
Напярэдадні юбілея Вялікай Перамогі ў музеі сярэдняй школы №2 горада Узда, якая носіць імя народнага пісьменніка Беларусі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Кандрата Кандратавіча Крапівы адбыліся ўрокі мужнасці для вучняў старэйшых класаў з пісьменнікамі Мінскага абласнога аддзялення СПБ Валянцінай Шытыка і Віктарам Сабалеўскім.
З дапамогай мастацкага слова пісьменнікі знаёмілі падлеткаў са старонкамі гісторыі ваеннага часу. Сустрэчы прайшлі цікава і пазнавальна.
Прэс-служба МАА СПБ