У Сусветны дзень паэзіі – сустрэча з землякамі

Дзіцячая пісьменніца і паэтэса Галіна Нічыпаровіч заўсёды жаданы госць у многіх навучальных установах Уздзеншчыны. Вось і ў Сусветны дзень паэзіі яна наведала дзіцячы садок у аграгарадку Магільна.

Уважліва слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі Галіну Міхайлаўну. Прыгожыя вобразы і цікавыя гісторыі з жыцця малых гарэз, якія першапачаткова прызначаліся для ўнукаў аўтаркі, знайшлі прыхільнікаў і сярод іншых вясковых дзяцей. Галіна Нічыпаровіч парадавала аўдыторыю новымі вершамі, прапанавала адгадаць загадкі пра хатніх і дзікіх жывёл, з дапамогай творчага арсеналу паразважала на тэмы выхавання. Пакінутыя ў дзіцячым садку кнігі з аўтографамі аўтара і ў будучым паспрыяюць далучэнню маленькіх слухачоў і чытачоў да высокіх маральных каштоўнасцей, дапамогуць ім палюбіць свой родны край і вырасці сапраўднымі патрыётамі.

Віктар САБАЛЕЎСКІ