Сучасная бібліятэка – сябар пісьменніка

Пра адносіны бібліятэкі і пісьменніка ішла размова падчас абласной “Школы дырэктара”, якая праводзілася Мінскай абласной бібліятэкай імя А.С. Пушкіна на базе бібліятэчных устаноў Валожынскага раёна.

У гэтым семінары прынялі ўдзел дырэктары цэнтральных раённых бібліятэк вобласці, прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і пісьменнікі Міншчыны. Перад удзельнікамі выступілі старшыня аддзялення Леанід Крыванос, які расказаў аб практыцы планавання і правядзення сумесных мерапрыемстваў з абласной бібліятэкай, Уздзенскай і Любанскай бібліятэкамі, выказаў меркаванні ад удасканаленні гэтай працы з іншымі бібліятэчнымі ўстановамі.

Ірына Карнаухава падзялілася сваімі думкамі наконт папулярызацыі твораў дзіцячых пісьменнікаў, расказала пра свае творчыя дасягненні апошняга часу.

Адбыўся жывы канструктыўны абмен думкамі.

 

Прэс-служба МАА СПБ